Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вусны часопіс "Жыві светла..."

Дата: 9 февраля 2021 в 11:03
Автор: Корбит М. В.

Мэта і задачы:

    -  садзейнічаць знаёмству вучняў з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці   Міхася Барэйшы, вытокамі фарміравання мастацкага таленту;

   - выхоўванне у вучняў цікавасці да асобы пісьменніка, пачуццё гонару за знакамітага земляка.

Абсталяванне

1. Выстава кніг аб жыцці і дзейнасці М.Барэйшы

        2. Кніга М. Барэйшы   “ Крыніца, чыстая вадзіца”

        3. Прэзентацыя  “Жыццё і творчасць М.Барэйшы ў фотаздымках”

Ход занятка:

Увядзенне ў тэму:

Настаўнік:

  • Скажыце, дзеці, а што звычайна вызывае ў грамадзян пачуццё гонару за сваю краіну?
  • Чым па праву можам ганарыцца мы – грамадяне Беларусі?

Тэма занятка:

  • Сёння мы пагаворым з вамі пра нашага земляка – уражэнца нашай мясцовасці, які пакінуў след у гісторыі нашай краіны.

Настаўнік:

- Навошта людзям дадзена жыццё?  Каб проста прайсці праз яго, як па лесвіцы, ад дзяцінства да старасці, ад нараджэння да смерці? Каб загарэцца, як ліхтар, і хутка згаснуць, адысці ў нябыт?

Не проста так чалавек прыходзіць у свет, крочыць па ім, пакідаючы ўласныя сляды, як біяграфію свайго жыцця, ды і пішацца яна па-рознаму.  Ёсць сляды, якія пакідае чалавек толькі на помніку: дзве даты і працяжнік паміж імі.

       Але ёсць іншыя сляды. Маленькі прамежак часу адводзіцца на наша жыццё. Пражыць гэта імгненне трэба так, каб пакінуць свой след, светлы і глыбокі, у сэрцах людзей, на “сэрцы” Зямлі. І след гэты называецца памяццю.

Вось такі след – памяць пакінуў пасля сябе і наш знакаміты зямляк - пісьменнік Міхась Барэйша.

      4 студзеня 1950 года. Вёска Страшныя (цяпер Новы Строй) Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Вось у гэтай вёсачцы з яе ляснымі аселіцамі, лугамі, у сям’і патомных хлебаробаў нарадзіўся Міхась Барэйша.  Бацька, Уладзімір Дзмітрыевіч, капітан у адстаўцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, быў цяжка паранены, меў 2-ую групу інваліднасці. У 1948 годзе Уладзімір Дзмітрыевіч ажаніўся з працалюбівай, добрай, прыгожай дзяўчынай Зояй. Жылі ў згодзе, разуменні, узаемапавазе. Бацькі працавалі ў калгасе “Культурная рэвалюцыя”, які потым стаў аддзяленнем саўгаса імя Кульнёва. Бацька быў бухгалтарам, маці, Зоя Іванаўна, даяркай. У асяроддзі простых, шчырых, працавітых вясковых людзей фарміраваўся характар хлопца, тут  атрымаў першыя досведы пра свет, пра чалавека.

 У 1957 годзе Міхась быў прыняты ў першы клас Страшнянскай школы. Загадчыцай школы ў гэты час была Лонь Вера Пятроўна. Вось што яна ўспамінае: “Міхась быў добрасумленным, старанным вучнем. Любіў чытаць мастацкую літаратуру, актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, вельмі любіў нашу зямлю, родную прыроду, шчыра працаваў на прышкольным участку. Калі пабудавалі новую школу ў нашай вёсцы, дык актыўны ўдзел у азеляненні прымаў і Міхась, прыносіў і садзіў дрэўцы”

     

Першай настаўніцай Міхася  была Бялько Зоя Аляксандраўна. Яна ўспамінае: “Добра ведала сям’ю Барэйшы. З Уладзімірам Дзмітрыевічам вучылася ў школе. У канцы 50-дзясятых маці, Зоя Іванаўна, моцна захварэла: не магла рухацца, была прыкавана 19 гадоў да ложка. Аднак Уладзімір Дзмітрыевіч шчыра кахаў жонку, выконваў усю хатнюю работу, трымаў гаспадарку, даглядаў дзяцей – Мішу і Веру, даючы ім прыклад кахання і чалавечнасці. Дзеці раслі добрымі, сціплымі, працалюбівымі, сумленнымі. Міша прыйшоў у першы клас не падрыхтаваным да школы, аднак вызначаўся дасціпнасцю, стараннасцю, незвычайнай прагай пазнаць новае, жаданнем навучыцца грамаце. За першы навучальны год навучыўся добра чытаць, пісаць, рашаць задачы. Вучыўся на “4” і “5”, умеў добра пераказваць прачытанае, сваімі адказамі захапляў аднакласнікаў. Не помню, каб паводзіў сябе кепска. Да сваіх бацькоў, старэйшых, суседзяў адносіўся з павагай.

Далей вучыцца Міхась працягваў у Дзёрнавіцкай васьмігодцы( 1961-1965г.). З успамінаў настаўніцы рускай мовы і літаратуры Лявонавай Вольгі Міхайлаўны: “Міхась Барэйша ўспамінаецца мне заўсёды акуратным, падцягнутым, прычэсаным. Здавалася, што ён, перш чым прыйсці ў школу за 5км, стаяў з гадзіну перад люстэркам і з прасам. Ён не быў занадта ціхім, любіў і пабегаць, пагаманіць з аднакласнікамі. Але выдзяляўся сярод іншых самастойнасцю, сур’ёзнасцю, на ўроках было прыемна слухаць яго адказы. Ён ніколі не пазіраў на клас, просячы дапамогі-падказкі, а гаварыў заўсёды так, нібы наперад ведаў, што па гэтаму пытанню яго папросяць адказаць. Добра пісаў сачыненні, вызначаўся самастойнасцю выкладання думкі.”

Паспяхова закончыўшы васьмігодку, Міхась паступіў у Наваполацкі нафтавы тэхнікум – пацягнула і яго рамантыка “вялікай хіміі”. У 1969г. прыйшоў працаваць машыністам, а затым апаратчыкам на Полацкі хімічны камбінат (цяпер вытворчае аб’яднанне “Палімір”).

У 1971г. настаў час вайсковай службы. І з лістапада1971 па1973г. служыў на Балтыйскім флоце. Неаднаразова бацькі атрымлівалі лісты падзякі ад камандавання вайсковай часці 60113-У.

 

Пасля дэмабілізацыі зноў вярнуўся на камбінат на ранейшае месца працы. Мог бы атрымацца выдатны хімік. Яго, хоць і маладога па гадах, ужо прызначалі начальнікам змены. Але пачуў у сабе покліч іншага прызвання – захапіла прага выказаць сябе ў слове. І Міхась Барэйша паступае завочна вучыцца на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску наведвае тэатр, бібліятэку, сустракаецца з Алесем Савіцкім, Барысам Сачанка, Іванам Пташнікавым, дазнаецца, што з ім адначасова вучыцца і Уладзімір Арлоў – палачанін. Наведаў рэдакцыю часопіса “Маладосць” і даведаўся, што рыхтуецца чарговы нумар з яго апавяданнем. Аб сваёй радасці ён паведамляе ў пісьме жонцы Галіне.

У 1980г. прыйшоў працаваць карэспадэнтам у полацкую аб’яднаную газету “Сцяг камунізму”. Хутка жыхары Полаччыны не маглі не нарадавацца на ўважлівага да іх клопатаў, руплівага і прынцыповага журналіста, які з цягам часу заняў пасаду намесніка рэдактара. Міхась Барэйша прыўнёс у жыццё рэдакцыі мудрасць і вопыт сталага чалавека, быў нібыта старэйшы за многіх калег. Сябры літаб’яднання “Наддзвіння” абралі яго сваім кіраўніком.

Лёсавызначальным для Міхася заняткам было прыгожае пісьменства. Ён марыў стаць прафесійным пісьменнікам – і стаў ім! Міхась Барэйша быў членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1989г., дастойна прадстаўляў Беларусь на VIII Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў; яго імя занесена ў летапіс беларускай літаратуры.

Літаратурную творчасць Міхась Барэйша пачынаў як паэт. У час службы на старонках газеты “Страж Балтики” у 1973г. з’явіліся першыя вершы, а затым – у наваполацкай газеце “Хімік”.

Падрыхтаваны вучань чытае верш.

Я когда-нибудь состарюсь:

В нашем мире всё не вечно.

Видел я, как клён могучий

Осыпает листья с веток,

Видел я – сосна-краса

Побледнела, полысела,

И кого-то обогрела.

Только стойте!

Из-под пня

Той сосны знакомой

Появилася на свет

Крохотка-сосоночка!

В нашем мире всё течет:

Мир – река большая,

Я в ней плынь, водоворот,

Течь мне долго, знаю.

Только всё же в той реке

Мне не течь веками,

Только всё же в той реке

Разобьюсь о камни.

И когда однажды я

Разобьюсь в порогах –

В той реке моя вода

Поплывёт ли далее?!

Настаўнік:

- Потым перайшоў на прозу. У рэспубліканскім друку Міхась дэбютаваў апавяданнямі: “І тады зразумееш”, “Пасля юнацтва”, “Увосень”, “Антонаўкі” (часопіс “Маладосць”,1980г.,№11) і стаў лаўрэатам прэміі часопіса “Маладосць” за 1980 год. Апавяданні пісьменніка публікаваліся ў калектыўным зборніку “Сустрэча” (1985г.), у “Анталогіі “Апавяданні пра Вялікую Айчынную вайну”.

На выхадныя, у кожны адпачынак прыязджаў Міхась у родную вёску да бацькоў. Размовы з роднымі, успаміны бацькі пра ваеннае ліхалецце, сустрэчы з аднавяскоўцамі станавіліся асновай апавяданняў, якія склалі  кнігу з простай, сціплай паэтычнай назвай “Крыніца, чыстая вадзіца” – 1988 год. Міхась Уладзіміравіч апавядаў аб вёсцы, яе людзях, аб лёсах, скалечаных вайной. Свае вобразы ён пісаў з жывых прататыпаў. Хоць сам Міхась вайны не бачыў, але вялікім болем адгукнулася гэтая страшная навала ў сэрцы пісьменніка.

Настаўнік:

-А зараз мы паслухаем урывак  з апавяданні “Усмешка малога”. Герой апавядання Казак – малады мужчына-бацька.

Твор чытае падрыхтаваны вучань.

    -“…У выхадны дзень я выбраўся са сваёй чатырохгадовай Юлькай да Заходняй Дзвіны. Ёй вельмі хацелася паглядзець, як плыве лёд. Народу там было процьма: крыгаход у снежні! Асабліва гэтаму радаваліся дзеці. Яны рызыкоўна скакалі ўздоўж берага па крыгах. Дарослыя сварыліся на іх. Але дзе там! Ці ўтрываеш ад такой спакусы! Тым больш паспрабуй не скокні, цябе тут жа аб'явяць палахліўцам. Кожны з нас, вядома, памятае, як гэта строга ў малых. I хлапчукі скакалі.

Мая Юлька доўга дапытвалася, чаму лёд плавае, куды ён плыве і навошта.

  • А што такое лёд? — сыпала і сыпала пытанні.
  • Тая ж вада, толькі мёрзлая.
  • Вада? — педаверліва перапытвала Юлька. — Вада па вадзе плавае?
  • Мусіць, так,— дзівіўся я такому адкрыццю.
  • Не бывае! — упэўнена заявіла яна.

Мы доўга спрачаліся, гледзячы на імклівую плынь, на белыя крыгі, якія гулка стукаліся адна аб адну. А потым Юлька замерзла, і мы падаліся дадому.

Але не паспелі адысціся далёка, як ад ракі пачуліся трывожныя крыкі. Я азірнуўся.

Між крыг у некалькіх метрах ад берага тырчала галава. Хлапчук здаўленым голасам роспачна крычаў: «Мама!», спрабаваў ухапіцца за край крыгі, але тая выслізгвала з рук. Потым галава схавалася пад вадой, а ў паветры мільганулі растапыраныя дзіцячыя пальчыкі.

  • Патануў! — роспачна крыкнулі на беразе. I натоўп, у якім больш былі жанчыны ды старыя, кінуўся да вады.

Нейкі момант я вагаўся, а потым, падхапіўшы Юльку на рукі, пабег да берага. Перадаў дачку першай на шляху жанчыне:

  • Трымайце! — I сам пачаў ліхаманкава распранацца.

Вада ў прасветлінах між крыг была цёмная, бруістая.

  • Тут! Во тут! — тыцкалі пальцамі людзі ў тое месца, дзе схаваўся хлопчык.

Прыкінуўшы хуткасць цячэння, я прабег ускрай крыгі ніжэй. I тут мяне ахапіў страх. Каб неяк супакоіцца, зачэрпнуў жменяю вады, пачаў расцірацца. Вада апякла, як агнём. Але страх трохі адступіў. Я зрабіў глыбокі ўдых і сунуўся на глыбіню. Разумеў, што дзейнічаць трэба хутка, каб сутарга не схапіла сваімі клюшнямі за мышцы…”

Маленькі Андрэйка толькі прастудзіўся, а яго выратаванца паралізавала праз некалькі дзён у час камандзіроўкі.

       Настаўнік:

-13 жніўня 1990 года перастала біцца сэрца Міхася Барэйшы. Вечны прытулак пісьменніку дала пясчаная могілкавая выспа ля яго роднай вёскі Новы Строй. Побач з ім пахаваны яго маці і ягоны бацька.

       Падрыхтаваны вучань чытае верш.

 -Ах, Міхась, айцец “Крыніцы…”,

Мне б цыбулькі ці гурка,

Каб заесці дух вадзіцы

Разлівону Полацка.

Умакну іх у слязіну…

А над вёскай Новы Строй,

Нібы белы крыж Радзімы,  –

Бусел жнівеньскай парой.

Слоўка, слоўка… - ёсць радочак,

Спавівальнік пачуцця.

І “Крыніцы…” галасочак

Чутны ў гомане жыцця.

Дык глынём за гэта

                       шчасце:

Ты – з зямлі, я – на зямлі.

Усяго два метра пласта

Нас часова развялі.

І няхай за агароджай

Муза ўдовая дрыжыць,

Мы сабе прызнацца зможам:

Пасля смерці трэба… жыць.

Настаўнік:

- Пісьменнікі не паміраюць – на гэтым свеце назаўсёды застаюцца іх матэрыялізаваныя ў кніжкі душы. Пісьменнікі не паміраюць…

- На гэтым наш занятак скончаны. Вялікі дзякуй за ўвагу.

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.